Яна Крэтава: кожны наш голас важны і павінен быць улічаны

На Новазаранскім другім участку № 36 на выбарах-2024 прагаласуе 1295 чалавек (27 зробяць гэта ўпершыню). Сярод тых, хто аддасць свой голас, будзе і настаўнік Мар’інагорскай школы мастацтваў Яна Крэтава. І зробіць яна гэта па сваёй уласнай традыцыі да асноўнага дня галасавання (датэрміновае галасаванне па ўсёй краіне працягнецца да 24 лютага).

— На выбары я хаджу ў абавязковым парадку ўжо больш за 20 гадоў,  — кажа Яна. — Не раблю ніякіх выключэнняў, таму што пераканана: мы не павінны заставацца ў баку ад важных дзяржаўных падзей. Кожны наш голас важны і павінен быць улічаны.

Чаму я выбіраю датэрміновае галасаванне? Тут усё проста: як правіла, у дзень выбараў я заўсёды занята на канцэртных праграмах для выбаршчыкаў. Таму і на гэты раз я галасую ў дні, адведзеныя для датэрміновага выбару. З кандыдатамі вызначылася даўно. Кагосьці я ведаю, а пра кагосьці прачытала ў агітацыйных матэрыялах. Яны ёсць на кожным участку.  Упэўнена, што гэта дастойныя людзі, і выбар мой не будзе складаным.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *