Закон,  па якім жыць

У працоўных калектывах раёна працягваецца абмеркаванне праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Людзі разумеюць, што гэта асноўны Закон нашай краіны, у якім будуць прапісаны лёсавызначальныя паняцці, па якіх давядзецца нам жыць ужо ў самы бліжэйшы час. І наколькі яны будуць вывераныя, абгрунтаваныя залежыць вельмі шмат. Таму зараз працоўныя, людзі старэйшага пакалення праяўляюць цікавасць да гэтага дакумента, уносяць сваі прапановы, выказваюць  меркаванні.

Намеснік старшыні райвыканкама Наталля Літвінчук наведала працоўныя калектывы ААТ “Машхарчпрад”, філіял «Аўтамабільны парк №19», філіял “Тарфабрыкетны завод “Сяргеевіцкае” УП “Мінгаз”, ААТ “Завод горнага воску”.

 

Наталля Васільеўна  растлумачыла некаторыя палажэнні праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і адказала на пытанні, якія паступілі ў час сустрэч.

 

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *