Лепшы вынік паказаў пухаўчанін

Стрелок 1Знай  наших!

У Мінску прайшлі  абласныя спабор-ніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Па выніках  спаборніцтваў  каманда  Пухавіцкай РАС ДТСААФ заняла другое агульнакаманднае  месца. Дарэчы, пухаўчан ад п’едэстала аддзялілі толькі 2 балы. Першымі сталі барысаўчане, якія набралі 534 балы. А ў асабістым заліку юнаму стралку  Андрэю  Езубчыку (на здымку) з Мар’інай Горкі не было роўных. Юнак паказаў лепшы вынік: ён  набраў 180 балаў. Спартсменаў да спаборніцтваў   рыхтаваў  трэнер Анатоль Нелюбаў.

Святлана  Лабковіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *