У дом прыйшоў рамонт

IMG_1830 (копия)З надыходам першых пагодлівых дзён актывізаваліся работы па капітальным і бягучым рамонце жылых дамоў, якія знаходзяцца на балансе камунальнага прадпрыемства УП “Жылцепласэрвіс” КГ.

Расказвае намеснік дырэктара па эксплуатацыі жыллёвага фонду і будаўніцтву прадпрыемства Генадзь Пашнін:

— Вялікі аб’ём работ нас чакае на аб’екце ў Новай Зары, дзе зараз пачаўся капрамонт дома № 2. Тут напрыканцы будуць выкананы фасадныя работы, і дом “памаладзее”.  Але найперш  будзе зроблены рамонт, а, дакладней, поўная замена  аварыйных балконаў. Замест іх будуць уладкаваны лоджыі. Яны, дарэчы, з’явяцца і на першых паверхах дома, дзе раней балконаў у людзей згодна з праектам  не было. Думаю, што такому будзе рады кожны гаспадар.

У доме, размешчаным у завулку Ціхі, мы вядзём работы па замене даху. Манціруецца новы дах з фарбаванага шыферу, усталёўваецца новая сістэма вентыляцыі з мантажом вентыляцыйных і дымавых каналаў.

Такія ж работы вядуцца на доме №13 па вуліцы Партызан-скай у гарадскім пасёлку Свіслач.

Усе віды работ камунальнае прадпрыемства выконвае ўласнымі сіламі.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *