Былая настаўніца пра былую вучаніцу

Час няўмольны, “З вялікай хуткасцю ён адлічвае імгненні нашага жыцця”. Адно пакаленне змяняецца другім. Такі Богам устаноўлены парадак. Калісьці я таксама была маладой настаўніцай. Шмат хлопчыкаў і дзяўчынак прапусціла праз сваё сэрца і душу. Многія з іх сталі таленавітымі і адказнымі людзьмі, дабіліся поспехаў у сваёй прафесіі, самі сталі вучыць другіх, перадаваць ім свой вопыт і веды.

Да ліку такіх адносіцца мая былая вучаніца, майстар вытворчага навучання філіяла ДУА “Чэрвеньскі будаўнічы каледж” г.п Праўдзінскі, Кліндзюк Святлана Валер’еўна. Нарадзілася яна 28 лістапада 1964 года ў вёсцы Русаковічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і багатых душой і сэрцам, сціплых, працавітых людей, Ладуцькі Валерыя Ігнатавіча і Галіны Пятроўны. Бацькоўская пяшчота і ласка, узаемапавага, дабрыня перадаліся і іх любай дачцэ. У 1971 годзе Святлана пайшла ў Русаковіцкую сярэднюю школу, пасля заканчэння 8 класаў паступіла ў ПТВ-111 будаўнікоў па спецыяльнасці: “Аддзелачныя будаўнічыя работы”. У 1982 годзе з адзнакай закончыла дадзеную навучальную ўстанову і паступіла ў Мінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум. Потым працавала майстрам па здабычы торфу на ТБЗ “Сяргеевіцкае”. І, нарэшце, з 2001 года і па сённяшні час працуе майстрам вытворчага навучанне ў каледжы.

Майстар вытворчага навучанне – цэнтральная фігура ва ўстанове прафтэхадукацыі. Менавіта ён рэалізуе каля 80% вучэбнага часу, менавіта ён заўсёды знаходзіцца з навучэнцамі ў вучэбнай майстэрні, на прадпрыемстве, на хлебнай ніве, будаўнічай пляцоўцы, у інтэрнаце, спартыўных секцыях. Святлана Валер’еўна вельмі любіць сваю прафесію за тое, што яна патрабуе непарыўнага ўдасканалення, не дазваляе стаяць на месцы, стымулюе пастаянны творчы пошук. Святлана Валер’еўна заўсёды з дзецьмі: на ўроках, спартыўных секцыях і гуртках, конкурсах. А яшчэ Святлана Валер’еўна паэтка не толькі ў душы, але і як мастак-творца.

Святлана піша вершы, прысвечаныя роднай беларускай зямлі, свайму пасёлку Праўдзінскі, знаёмым і блізкім.Часта ў мясцовай бібліятэцы па ініцыятыве таленавітага чалавека, Гаўрычанковай Галіны Рыгораўны, праводзяцца творчыя сустрэчы, дзе з вялікім задавальненнем госці слухаюць вершы Святланы. Прыгожая знешне, заўсёды з усмешкай, поўная жаццёвых сіл і энергіі, пяшчотная, яна працягвае дарыць пазітыўныя эмоцыі людзям, якія яе акружаюць.

Святлана Валер’еўна была ў шлюбе з героем Афганскай вайны, Кліндзюком Яўгенам Міхайлавічам. Ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. На жаль, ён рана пайшоў з жыцця. У Святланы ёсць сын Вячаслаў і двое ўнукаў, Максім і Павел, якія, спадзяемся, будуць працягваць справу сваіх родных. Колькі такіх лёсоў на Беларусі, колькі цудоўных, непрыкметных, сціплых і шчырых людзей. Здаецца, знаходзячыся разам з імі, усё навокал становіцца прыгожым і цудоўным. Такая наша зямля, наша радзіма, непаўторная, ганарыцца сваім мінулым, сучасным, смела глядзіць у будачыню.

У Святланы Вылер’еўны ёсць цудоўная сяброўка, такая ж шчырая і таленавітая – гэта Сіпач Алеся Анатольеўна, а яшчэ верны сябар і памочнік сабака Рычы.

Вось якія пранікнёныя радкі напісала Святлана пра свой родны пасёлак Праўдзінскі.

“Неприметный и скромный.

Люди добрые тут.

Правдинский — место родное

Здесь нас любят и ждут.

Говорю откровенно,

Чтоб услышали все:

«Я люблю это место

Лучшего нет на земле!»

Я ганаруся сваёй вучаніцай, хай ёй шчасціць у жыцці, Божай дапамогі ва ўсіх справах і пачынаннях.

З павагаю Наталля Уладзіміраўна Губарэвіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *