Дэбют стаў паспяховым: вучань Свіслацкай СШ узнагароджаны дыпломам

Іван Дрозд.

Абласны конкурс па робататэхніцы, які нядаўна прайшоў на базе Бараўлянскай СШ №3, называўся «Дарога ў будучыню».  Але ўсім, хто там пабываў і ў якасці ўдзельніка, і ў якасці гледача, было відавочна, што будучыня не так далёка, як можа здавацца: яна ўжо туту  сучаснасціА  як падумаць інакш, гледзячы на тое, як перасоўваюцца, рэагуюць на каманды, выдаюць гукі сабраныя дзіцячымі рукамі робатыНа конкурсе панавала ў прамым сэнсе гэтага слова фантастычная атмасфера.

Конкурс сабраў 175 каманд з усёй краіны: больш за 250 трэнераў і ўдзельнікаў, сярод якіх былі і вучні Свіслацкай СШ імя А. Чарвякова Іван Дрозд, Артур Яфімчыкаў, Аляксандр  Голуб  і  іх  кіраўнік  —   настаўніца інфарматыкі Наталля  Левашэня.

У рамках мерапрыемства  праведзены спаборніцтвы па 12 напрамках, восем з якіх уваходзяць у агульны залік Кубка па адукацыйнай   робататэхніцы.  Іван Дрозд спаборнічаў у катэгорыі «Траекторыя» для  вучняў  4-11  класаў.  Сямікласнік упершыню прымаў удзел у такім прадстаўнічым турніры.  Але дэбют стаў паспяховым: Іван быў узнагароджаны дыпломам 3-й ступені.

— Іван  спаборнічаў у вельмі складанай   катэгорыі,  —  расказвае  Наталля    Левашэня. — Тут удзельнікі не ведалі свайго задання.  Яны атрымлівалі яго на месцы.  Трэба было за 15 хвілін сабраць любога робата і за 1 гадзіну 45 хвілін напісаць праграму, каб робат змог прайсці пэўную траекторыю.  Не ва ўсіх атрымалася з першай спробы гэта зрабіць.  У Івана таксама.  Але за дадатковы час ён унёс неабходныя папраўкі і справіўся з заданнем.

Я рада, што нашы хлопчыкі змаглі прыняць удзел у турніры, дзе  прадэманстравалі   свае   навыкі,   паглядзелі на ўзровень іншых  удзельнікаў.  Хачу асобна падзякаваць бацькам дзяцей, якія праявілі  зацікаўленасць  на  ўсіх  этапах падрыхтоўкі і ўдзелу ў конкурсе.

Усе  пухавіцкія  ўдзельнікі конкурсу навучаюцца ў STEM-класе, што быў адкрыты ў Свіслацкай СШ у мінулым годзе.  Тут дзеці могуць на новым узроўні адкрываць для сябе займальны свет праграмавання і робататэхнікі.  І робяць яны гэта вельмі паспяхова, бо ўзнагарода Івана не першая: у мінулым  годзе  Артур  Яфімчыкаў  па   выніках  удзелу ў міжнародным «Тыдні Scratch у Беларусі» (Scratch —  асяроддзе візуальнага праграмавання) атрымаў ганаровае званне SENIOR  SCRATCHER.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *