Гаспадаркі раёна пачалі сеяць кукурузу
Услед за яравымі зерневымі культурамі на палетках раёна пачалася сяўба кукурузы. Напрыканцы мінулага тыдня яе пачалі сеяць земляробы ААТ “Аграсімвал”.
— Кукуруза сёлета зойме 680 гектараў. Гэта амаль на 50 гектараў больш,чым у мінулым годзе, — расказвае галоўны аграном гаспадаркі Марыя Цымановіч. — Звычайна гэту злакавую культуру мы ўбіралі толькі на сілас. Сёлета частку плануем пакінуць на зерне.
Першым на поле выехаў Уладзіслаў Лабанок, які праводзіў ворыва. Мінеральныя ўдабрэнні ўносіў Уладзімір Савіч, арганіку — Сяргей Руды, Сяргей Пікулік, Пётр Мотуз і Георгій Фурс. Падрыхтоўкай глебы займаўся Аляксандр Руды, сын галоўнага сейбіта Алега Рудага.
— Пакуль з кукурузнай сеялкай на палях працуе Алег Руды, але ў бліжэйшы час да яго далучацца Георгій Фурс і Іван Абакунчык, — падкрэс-лівае галоўны аграном. — Кукурузу трэба пасеяць за дваццаць дзён. Мы разлічваем справіцца хутчэй.
У сельгасарганізацыі паклапаціліся аб добрых папярэдніках: гэтыя злакавыя расліны будуць вырошчваюць на палях, дзе былі шматгадовыя травы. Таксама кукуруза любіць цяпло і вільгаць, таму земляробы спадзяюцца на спрыяльнае надвор’е.
Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.