Гаспадаркі раёна завяршаюць здачу зерня дзяржаве
Сельгасарганізацыям раёна неабходна здаць дзяржаве 10 тысяч 760 тон зерня, з іх 7980 тон пшаніцы і 2780 тон жыта.
Самы важкі ўклад у выкананне дзяржзаказу ўнясе ААТ «Агра-Абярэг» — 1740 тон. Больш за тысячу тон зерня здадуць СУП «Дукора-Агра», ААТ «Зазерка», «Голацк», сельгасфіліял «Дрычын». Адкрытае акцыянернае таварыства «Пухавіцкі райаграсэрвіс» ужо выканала дзяржзаказ: здадзена 347 тон пшаніцы і 209 тон жыта. Гэта 124 працэнты да плана. ПСУ «Рудзенскае» адправіла ў засекі дзяржавы 713 тон пшаніцы, што складае 106 працэнтаў. На 100 працэнтаў выканалі дзяржзаказ у СУП «Дукора-Агра»: тут прадалі 1302 тоны пшаніцы.
— Справіліся са сваім заданнем хлебаробы ААТ «Голацк», «Вецярэвічы» і «Зазерка», — расказала галоўны спецыяліст аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аксана Клеўка.
Усяго на 31 ліпеня сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна адпраўлена дзяржаве больш за 8,5 тысячы тон зерня.
Анастасія ПЛЯТНЁВА.