У ПСУ «Рудзенскае» атрымалі добры ўраджай цукровых буракоў

У сельгасарганізацыях раёна ідзе ўборка з  палёў цукровых  буракоў.    Гэтую культуру вырошчвалі ў ААТ «Агра-Абярэг», «Зазерка», «Ражджэственскае-Агра», ПЗ  «Індустрыя»,   «Пухавіцкі  райаграсэрвіс», СГФ «Дрычын»,  ПСУ «Рудзенскае».  Самую вялікую  плошчу — 260 гектараў  — адвялі пад буракі ў  племянным  заводзе «Індустрыя». У ААТ  «Агра-Абярэг»  салодкую культуру вырошчвалі на плошчы 200 гектараў.

Адзін  з  самых  багатых  ураджаяў  цукровых  буракоў  атрымліваюць  у ПСУ «Рудзенскае»: з кожнага гектара 560 цэнтнераў.

— Мы вырошчвалі ў гэтым годзе цукровыя буракі на 100  гектарах, — расказвае галоўны аграном  ПСУ  «Рудзенскае»  Андрэй  Баранаў.  — Пасеялі высокаўраджайныя, устойлівыя да хвароб, з  высокім  утрыманнем  цукру  французскія  гатункі   «мілорд» і «бернаш». Каб атрымаць багаты ўраджай, правялі ўсе неабходныя агратэхнічныя мерапрыемствы: тройчы зрабілі хімпраполку, два разы  — падкормку  і,  вядома, апрацоўку ад хвароб.

Убіралі ўраджай з поля тэхнікай ААТ «Слуцкі  цукроварафінадны  камбінат».  Буракаўборачныя камбайны  нямецкай вытворчасці працавалі  круглыя суткі. Сабрана амаль 6 тысяч тон буракоў  з  вялікім  утрыманнем  цукру (15,75  працэнта). Рэалізавалі іх на  Слуцкі  цукроварафінадны  камбінат.

— Мы  і  ў  наступным  годзе  плануем  пасеяць   цукровыя   буракі,  —  кажа   Андрэй Анатольевіч. — Культура гэтая хаця  і  патрабавальная, але ўраджайная і вельмі прыбытковая.

Анастасія   ПЛЯТНЁВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *