Жніво на Пухавіччыне завяршаецца.

Вадзіцель Васіль Моўчан, старшыя камбайнеры Уладзімір Асіпук і Мікалай Ляпешка.

Вадзіцель Васіль Моўчан, старшыя камбайнеры Уладзімір Асіпук і Мікалай Ляпешка.

ААТ «Аграсімвал», ААТ «ПЗ «Індустрыя», ПСУ «Рудзенскае»  і сельгасфіліялы  «Чырвоны май» і «Светлая  ніва»  справіліся з планам  уборкі. Апошнія гектары ўбіраюць хлебаробы ААТ «АграАбярэг»: надворе крыху ўмяшалася ў іх планы. З уборачнай плошчы 2505  гектараў  намалочана больш  за  10500   тон  збожжаСярэдняя  ўраджайнасць тут склала 42,7 цэнтнера з гектара.

На ўборцы ўраджаю былі задзейнічаны дзесяць камбайнераў, восем з іх сталі тысячнікамі. Усе вадзіцелі гаспадаркі перавезлі больш за тысячу тон збожжа.

З працоўнай перамогай камбайнераў-тысячнікаў павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання  Васіль Тупека. Падзякі і грашовыя прэміі ад райвыканкама атрымалі Анатоль Савіч, Уладзімір Пакроўскі, Мікалай Паўлоўскі, Сяргей Лабус,  Аляксандр Верасовіч, Уладзімір Асіпук, Мікалай Ляпешка.

Камбайнер Сяргей Дулік не першы год дапамагае сельгасарганізацыі на жніве. Яму ўручылі падзячны ліст ад кіраўніцтва гаспадаркі.

Дырэктар Пётр Казак абмяркоўвае ход жніва са старшымі камбайнерамі Сяргеем Дулікам, Аляксандрам Верасовічам, Анатолем Савічам і вадзіцелем Юрыем Есімчыкам.

Дырэктар Пётр Казак абмяркоўвае ход жніва са старшымі камбайнерамі Сяргеем Дулікам, Аляксандрам Верасовічам, Анатолем Савічам і вадзіцелем Юрыем Есімчыкам.

Аляксандр Верасовіч, Уладзімір Асіпук, Мікалай Ляпешка, як лепшыя  маладыя хлебаробы, таксама атрымалі дыпломы і падарункі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў  і раённага   камітэта БРСМ. Прафсаюзны  камітэт гаспадаркі  таксама павіншаваў  герояў  жніва.

Пераможцаў  вітаў і дырэктар  гаспадаркі Пётр Казак. Ён выказаў шчырыя словы падзякі за працу ўсяму калектыву.

— У гэтым сезоне значная заслуга ў поспеху  належыць   інжынернай   службе. Галоўны інжынер Артур Сачок і начальнік аддзялення “Азярычына”  Валянцін Сайкоўскі добра арганізавалі работу па падрыхтоўцы тэхнікі.  Камбайнеры адказна аднесліся да сваіх абавязкаў. Разам усё гэта дало свае вынікі, — гаворыць Пётр Казак. — Мы адразу былі нацэлены  на  прадуктыўную працу. За дзень убіралі ў сярэднім 5-6 працэнтаў ад уборачнай плошчы.

Некаторыя камбайнеры ААТ “Агра-Абярэг” адправіліся на дапамогу суседзям у ААТ “Зазерка”, у якіх сёлета значна павялічылася плошча збожжавых.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *