Прадпрыемствы і арганізацыі раёна разам з хлебаробамі.
Практычную дапамогу на перыяд уборкі ўраджаю гаспадаркам аказваюць іншыя прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Сёлетні сезон не стаў выключэннем.
Работнікі УП “Жылцепласэрвіс” КГ штогод задзейнічаны на палетках раёна падчас уборачнай кампаніі. У гэтым годзе быў самы шматлікі дэсант. Трактарысты-машыністы і вадзіцелі камунальнага прадпрыемства працавалі ў ААТ “Племянны завод “Індустрыя”, ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс”, ААТ “Ражджэственскае-агра” і іншых гаспадарках.
Да калектыву ЭБ “Зазер’е” далучыліся трактарысты-машыністы пухавіцкага лясгаса, УП “Пухавіцкае ПМС” і вадзіцель МАЗа з філіяла “ДЭУ-68” РУП “Мінскаўтадор-Цэнтр”. Трактарыст-машыніст гэтага дарожнага прадпрыемства працаваў таксама ў ААТ “Племянны завод “Індустрыя”.
Разам з мясцовымі механізатарамі на палетках ААТ “Вецярэвічы” шчыравалі трактарысты-машыністы пухавіцкага лясгаса і вадзіцель ААТ “Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод”. У ААТ “Агра-Абярэг” таксама быў накіраваны трактар з ДЛГУ “Пухавіцкі лясгас”.
Дапамогу ў бітве за ўраджай аказаў таксама Пухавіцкі філіял дзяржаўнага прадпрыемства “Мінаблпаліва”. Тэхніка і людзі працавалі на палях ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс” і ААТ “Племянны завод “Індустрыя”.
ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс” і сельгасфіліялу “Дрычын” дапамог тэхнікай таксама філіял “ДРСУ №169” КУП “Мінаблдарбуд”.
На землях ПСУ “Рудзенскае” збожжа новага ўраждаю ўбіралі пры дапамозе тэхнікі ААТ “Рудзенск”. ААТ “Машчарчпрад” накіравала свой працоўны атрад у СУП “Дукора-Агра”. Тэхніку і людзей філіяла “ЦЭЦ-5” РУП “Мінскэнерга” можна было сустрэць на палетках ААТ “Голацк”.
З Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа імя У.Е. Лабанка ў ААТ “Аграсімвал” быў накіраваны пагрузчык. Дапамога была своечасовая і патрэбная.
Кацярына ЛЯСНОВА.