У СГФ “Чырвоны май” уведзена ў эксплуатацыю новае памяшканне для ўтрымання жывёлы

Будаўніцтва і рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў — гэта паляпшэнне ўмоў утрымання жывёлы, што дазваляе павялічваць вытворчасць малака і мяса. На гэта накіравана ўвага ў многіх гаспадарках  раёна. У другой  палове  мінулага года  будаўніцтва вялося ў аддзяленні “Блужа-2”. А  ўжо зімой у новае памяшканне  перавялі   жывёлу.

— Гэта будаўніцтва было запланавана даўно. Рэалізаваць яго мы змаглі пры дапамозе нашага інвестара ААТ “Мінскі завод пеністых він”, які выдзеліў грошы, — расказвае галоўны  заатэхнік  сельгасфіліяла Таццяна Марцінчык. —  У  новым памяшканні  ўтрымліваецца   каля трохсот галоў дойнага статку. Умовы для жывёлы значна палепшыліся. Каровы  знаходзяцца на бяспрывязным утрыманні,  маюць вольны доступ да кармавога  стала.  Пастаянна  падтрымліваем  чысціню  — гэта  не менш важны фактар.

Вялікае значэнне надаецца абнаўленню дойнага статку. Старыя, непрадукцыйныя каровы рэгулярна замяняюцца нецелямі.  У новацельных  кароў  трохразовае даенне: гэта праца аператараў машыннага даення Алены Прановіч і Вольгі  Сальнікавай.

Аператары машыннага даення Алена Прановіч і Вольга Сальнікава.

Назіраецца станоўчая тэндэнцыя па вытворчых паказчыках. Валавы надой на ферме па выніках першых чатырох месяцаў склаў 107 працэнтаў да мінулага года. Плануецца, што гэтыя лічбы будуць павялічвацца.

Загоншчык жывёлы Міхаіл Плех і жывёлавод Аляксандр Паскробка.

— Жывёлу ў новым памяшканні абслугоўваюць дзесяць чалавек. У  кожнага з іх вялікая нагрузка. У  дзве  змены  працуюць слесары Іван Бандарчык і  Мікалай  Сацура, якія адказваюць за тэхнічны стан даільнага і  халадзільнага абсталявання.  Стараюцца  і  ўсе  жывёлаводы, —  працягвае галоўны заатэхнік. — Нельга не адзначыць працу тэхнікаў-асемянатараў  Ліны  Надзёжкінай  і  Яўгеніі  Марцінчык.  У мінулым годзе ўсе мы прыклалі шмат намаганняў, каб павысіць вытворчыя паказчыкі. Вынік відавочны: атрымана прыплоду ад нецеляў 132 працэнты  да  красавіка мінулага года.

Слесар Мікалай Сацура.

У планах —  зрабіць касметычны рамонт у   памяшканні  даільна-малочнага   блока і   палепшыць  умовы   для  ўтрымання   маладняку.

Кацярына   ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *