Адзначаны лепшыя на касавіцы

У сельскагаспадарчых арганізацыях  працягваецца  нарыхтоўка кармоў. Раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі працы механізатараў і вадзіцеляў на розных відах  работ.

У ліку лідараў механізатар ААТ «Агра-Абярэг» Мікалай Ляпёшка, які на трактары МТЗ-3522 з прычапным агрэгатам КМР-9 скасіў 1233 гектары траў. Віктар   Граблюк з гэтай жа гаспадаркі запрасаваў 357 тон сена на МТЗ-1523 з прэс-падборшчыкам “Кампірына-155”. Больш за іншых, 8 тысяч 130 тон, падабраў правяленай масы на КВК-800 Фёдар Хадыка.

— Па-ранейшаму добрыя вынікі  на нарыхтоўцы кармоў у Іона  Панфіла  з ААТ «Зазерка», — адзначае  старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Анастасія Арахоўская. —  На яго рахунку ўжо 8 тысяч 186 тон убранай зялёнай масы. А вось механізатар Алег Зяньковіч  запрасаваў 1139 тон сенажу ў рулоны.

Больш за іншых, 10 тысяч 43 тоны сянажнай масы, затрамбаваў Андрэй Нарэйка з ААТ «Зазерка». А на адвозцы сенажу ў  першых радах Аляксандр Холад. Ён на аўтамашыне МАЗ-6501 перавёз 2 тысячы 858 тон зялёнай масы.

У гонар лепшых працаўнікоў на цэнтральных сядзібах гаспадарак  паднімаюць сцяг працоўнай славы.

Анастасія  ГЛЕБАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *