Філіял «ЦЭЦ-5» РУП «Мінскэнерга» з’яўляецца чацвёртай па магутнасці энергакрыніцай у Рэспубліцы Беларусь

Філіял  «ЦЭЦ-5» РУП  «Мінскэнерга» зяўляецца  чацвёртай  па  магутнасці  энергакрыніцай у Рэспубліцы Беларусь з устаноўленай электрычнай магутнасцю 719,6 МВт.

За 11 месяцаў 2022 года філіял забяспечыў устойлівае і надзейнае цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне  і  гарачае водазабеспячэнне прадпрыемстваў і жыхароў пасёлкаў Дружны,  Рудзенск  і  Свіслач, а  таксама  энергазабеспячэнне  спажыўцоў.  Выпрацавана 2217,072 мільёна кВт/ч электрычнай энергіі. Адпушчана спажыўцам 111,85 тысячы Гкал цяпла.

Сёння ў рамках рэалізацыі праекта па інтэграцыі Беларускай АЭС у энергасістэму краіны ў філіяле «ЦЭЦ-5» РУП «Мінскэнерга» ажыццяўляецца будаўніцтва пікава-рэзервовых энергакрыніц магутнасцю 300 МВт.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *