«Нахадзілі»… 8 кубкаў

Пухавіччане са старшынёй Федэрацыі скандынаўскай хадзьбы Анджэем Дзідзевічам (у цэнтры).

Гарачае сёлетняе лета  не з’яўляецца перашкодай для аматараў скандынаўскай хадзьбы, якія не развітваюцца з палкамі і амаль штодня ідуць на трэніроўкі. Больш за тое, —  удзельнічаюць  у  спаборніцтвах.

Апошнія адбыліся ў Гродне, дзе прайшоў другі этап кубка Рэспублікі Беларусь па скандынаўскай хадзьбе.

Пухавіччане, якіх  ужо  не ўпершыню называюць   фаварытамі любога старту, зноў   пацвердзілі  свае  сур’ёзныя амбіцыі наконт прызавых месцаў у агульным заліку.

Пераможцамі і прызёрамі ў сваіх узроставых групах і на розных дыстанцыях сталі Сяргей Абідзіентаў, Алена Зацервашэвіч,   Таццяна Чумак,   Людміла  Літвінская,  Клаўдзія Блізнец, Вольга Меркушава.

Каманда ў складзе 10 чалавек прывезла са спаборніцтваў 8 кубкаў.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *