Падзякі і падарункі за добрасумленнную працу

Слесары Міхаіл Халадок і Міхаіл Чарнышэвіч.

Калектыў МТК “Бор” ААТ “Аграсімвал”  часта збіраецца разам для  вырашэння вытворчых пытанняў.  Нагодай  для  чарговай  сустрэчы ў кабінеце начальніка комплекса стала  прафсаюзная  акцыя “Наш  жывёлавод”.

Падзякі і падарункі за добрасумленнную працу старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Ленкавец уручыла аператару машыннага даення Антаніне Караткевіч і аператару па  вырошчванні цялят Святлане Баёк.

Святлана Баёк.

Святлана Уладзіміраўна, дарэчы, дзесяць гадоў працавала даяркай. Яна пастаянна ўдзельнічала ў  конкурсах прафесійнага майстэрства, станавілася лепшым аператарам машыннага даення раёна.

У цялятнік жанчына перайшла пяць месяцаў таму.  Цяпер тройчы на дзень яна прыходзіць да сваіх гадаванцаў. Выхадныя і святочныя дні не выключэнне. Сярэднясутачныя прывагі ў вазе ў яе групе складаюць больш за 800 грамаў.

—Я даглядаю самых маленькіх цялятак. Зараз іх 57, — расказвае Святлана Баёк. — Праца — нялёгкая: усё даводзіцца рабіць уручную, але спраўляюся. Падарункі — стымул працаваць яшчэ лепш.

Такіж ж стымул з’явіўся ў слесараў малочнатаварнага комплекса Міхаіла Чарнышэвіча  і  Міхаіла  Халадка, якія таксама атрымалі падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Павіншаваць жывёлаводаў і яшчэ раз выказаць ім словы падзякі за працу прыехаў таксама дырэктар сельгасарганізацыі Юрый Плешавеня.

Вынікі працы ў галіне жывёлагадоўлі   ў  гаспадарцы падводзяць штомесяц. Прафсаюзны   камітэт адзначае лепшых работнікаў. Увага  да  людзей  —   гэтага прынцыпу пры-трымліваецца кіраўніцтва  ААТ “Аграсімвал”.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *