Пераможцаў жніва ўзнагародзяць на раённым свяце “Дажынкі”

Да раённага свята “Дажынкі” рыхтуецца аграгарадок “Голацк”. Прымаць гасцей там будуць 6 кастрычніка.

Нямала намаганняў прыклалі пухавіцкія хлебаробы, каб папоўніць засекі гаспадарак збожжам новага ўраджаю.  На-двор’е значна паўплывала на ход і вынікі ўборачнай кампаніі.

Агульны намалот збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы) па раёне сёлета склаў 73166 тон.

Лідарамі па намалоце сярод сельгаспрадпрыемстваў сталі ААТ “Голацк”, “Агра-Абярэг” і  СУП “Дукора-Агра”. Гэтыя гаспадаркі  атрымалі і самую высокую ўраджайнасць.

Камбайнер ААТ “Зазерка” Міхаіл Булгак.

На працягу ўборачнай кампаніі ў раёне праводзілася спаборніцтва за дасягненне высокіх вынікаў  на жніве сярод камбайнераў, вадзіцеляў і аператараў зернесушыльных комплексаў. Больш за 30 камбайнераў сталі тысячнікамі. Больш за дзве тысячы тон намалацілі  экіпажы  Аляксандра Расолькі і Яўгена Кубры з ААТ “Голацк”, Мікалая і Сяргея Крукоўскіх з СУП “Дукора-Агра”. Сярод маладых камбайнераў лепшымі сталі Міхаіл Булгак з ААТ “Зазерка” і Мікалай Ляпёшка з ААТ “Агра-Абярэг”. Абодва працавалі на КЗС-1218.

Не першы год у ліку лепшых вадзіцеляў Міхаіл Навіцкі з ААТ “Зазерка” і Яўген  Кубры з ААТ “Голацк”. Сярод моладзі вызначыліся Яўген Давыдаў з сельгасфіліяла “Дрычын” і Уладзімір Журавель з ААТ “Аграсімвал”.

Падвядуць вынікі жніва і ўзнагародзяць пераможцаў на раённым фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2018”.

Кацярына  ВІШНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *