Праходзіць конкурс паэтаў «Слова Купалы да творчасці кліча»

Галоўнае ўпраўленне культуры Мінскага аблвыканкама, ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна” запрашаюць прыняць ўдзел у конкурсе паэтаў Мінскай вобласці «Слова Купалы да творчасці кліча», які праводзіцца з 1 сакавіка па 1 мая 2024 г.

Партнёрамі конкурсу выступаюць Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Выдавецкі дом «Звязда» — газета «Літаратура і мастацтва», Народны клуб кампазітараў і паэтаў «Жывіца».

Конкурс названы ў гонар беларускага песняра — паэта і драматурга Янкі Купалы. Яго творчасць стала літаратурным гімнам беларускага народа, а сам паэт выступіў рупарам сваёй эпохі, услаўляючы людзей, якія жывуць на зямлі «пад белымі крыламі», іх культуру і самабытныя традыцыі. Творчая спадчына Купалы застаецца як ніколі актуальнай і дагэтуль, бо паэт гаварыў і пісаў пра вечныя духоўныя каштоўнасці, услаўляў родную Беларусь і заклікаў іншых пісьменнікаў і паэтаў прытрымлівацца яго прыкладу. Праз многія дзесяцігоддзі паэтычнае слова Янкі Купалы ўсё так жа моцна і гучна заклікае маладое пакаленне творцаў пісаць пра тое, што ім блізка – пра свае пачуцці, сяброў, прыроду і ўсё, што напаўняе святлом і цяплом сэрца кожнага беларуса.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці, падлеткі і маладыя людзі ва ўзросце ад 12 да 30 гадоў, якія жывуць у Мінскай вобласці і не з’яуляюцца членамі прафесійных паэтычных і пісьменніцкіх саюзаў і суполак.

Кожнаму ўдзельніку неабходна напісаць апавяданне, верш, мініяцюру або эсэ на тэму, якая адпавядае тэмам прапанаваным арганізатарамі конкурсу: “Месца творчасці Купалы ў сучаснай рэчаіснасці.”, “Слова светлае, слова шчырае…”, “Люблю цябе, мая Радзіма!”.

Твор неабходна даслаць на электронную пошту конкурсу kupalayan@yandex.ru у перыяд з 1 сакавіка 2024 г. па 1 мая 2024 г. Фінал і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудуцца ў рамках Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі «Маладзечна 2024».

Работы прымаюцца на беларускай і рускай мовах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *