Рэйдавыя групы рэгулярна наведваюць працоўныя калектывы

Адным з напрамкаў у рабоце аддзела працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніц-тва з’яўляецца правядзенне маніторынгаў суб’ектаў гаспадарання. Яны накіраваны на выяўленне і папярэджанне фактаў знаходжання на працоўных месцах работнікаў у стане алкагольнага ап’янення.

Рэйд праводзіцца ва УП » Жылцепласэрвіс» КГ

Як правіла, у рэйдзе прымаюць удзел прадстаўнікі райвыканкама, міліцыі, медыцынскі работнік. Яны наведваюць дзяржустановы і прадпрыемствы, арганізацыі прыватнай формы ўласнасці, размешчаныя на тэрыторыі нашага раёна.

Нядаўна адзін з такіх рэйдаў прайшоў у Пухавіцкім райвыканкаме, ва ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, КУП “Пухавіцкі раённы камбінат бытавога абслугоўвання”, УП “Жылцепласэрвіс” КГ, ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насель-ніцтва”.

Па словах галоўнага спецыяліста аддзела працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніц-тва Анастасіі Салавей, рэйдавыя мерапрыемствы праводзяцца пастаянна:

— У арганізацыях медыцынскі агляд вадзіцелі праходзяць у адпаведнасці з заканадаўствам: раніцай перад пачаткам працоўнага дня, выбарачна на працягу дня і па заканчэнні працоўнай змены, а прыборны кантроль — іншыя работнікі. На гэты раз мы наведалі сем арганізацый, праверылі 22 чалавекі. Дарэчы, аб сваім намеры наведаць арганізацыю мы не папярэджваем, таму ніхто загадзя не рыхтуецца да нашага з’яўлення.

У мінулым годзе было праведзена 37 рэйдаў, 411 работ-нікаў прайшлі праверку прыборам “алкатэстар”. Фактаў знаходжання людзей на працоўных месцах у стане алкагольнага ап’янення падчас рэйдаў выяўлена не было.

А вось годам раней быў устаноўлены выпадак на адным з сельскагаспадарчых прад-прыемстваў, калі адзін з работнікаў знаходзіўся ў працоўны час у стане алкагольнага ап’янення. Кіраўніцтву была накіравана інфармацыя і прыняты меры дысцыплінарнага ўздзеяння.

Ва УП “Жылцепласэрвіс” КГ прыборны кантроль праводзіць медсястра Наталля Пісакова. Праходзяць яго штодзень 55 чалавек. Гэта вадзіцелі, трактары-сты, механікі, качагары, токар, слесары. Паўторную праверку Наталля Аляксандраўна ажыццяўляе да канца працоўнага дня. Усе з разуменнем ставяцца да такога кантролю, і, трэба сказаць, што гэта сапраўды дысцыплінуе. У гэтым упэўніліся і ўдзельнікі рэйдавай групы: участковы інспектар міліцыі Пухавіцкага РАУС Аляксандр Бакіноўскі, урач-псіхіятр-нарколаг УАЗ “Мар’інагорская ЦРБ” Алеся Мікульчык. У разгар працоўнага дня вадзіцелі смела прайшлі прыборны кантроль. Ні аднаго выпадку знаходжання на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення не выяўлена. І гэта яшчэ раз пераконвае, што людзі захоўваюць дысцыпліну, даражаць сваім рабочым месцам.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *