«Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 15 па 18 ліпеня

 

Традыцыі і навінкі “Славянскага  базару”

XXX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 15 па 18 ліпеня. Чакаецца прыезд удзельнікаў і гасцей з 73 дзяржаў.

Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць XXX Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні  «Віцебск–2021» і XIX Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2021».

За дзень да афіцыйнага адкрыцця адбу-дзецца канцэрт-уверцюра да фестывалю «Агонь і лёд». Упершыню на сцэне Летняга амфітэатра будзе размешчана лядовая пляцоўка, на якой выступяць артысты Санкт-Пецярбургскага балета на лёдзе пад гукі рок-хітоў у выкананні «Канкорд аркестра».

І гэта не адзіная навінка. Фестываль у гэтым годзе пройдзе на 77 аб’ектах, сярод якіх упершыню будзе сцэна, устаноўленая на цеплаходзе. Зменіць фармат і фэст ву-лічнага мастацтва «На сямі вятрах»:   у яго межах пройдуць вулічныя перформансы, а большасць мерапрыемстваў будзе праводзіцца ў перасоўным фармаце.

У рамках фестывалю плануецца правесці мноства выстаў, на адной з якіх прадставяць філатэлістычныя экспанаты з 80 калекцый, сабраных у розных краінах свету.

На плошчы Свабоды пройдзе конкурс традыцыйнага бытавога танца, які збярэ каля 500 удзельнікаў. Плануецца разам з танцавальнымі калектывамі правесці флэшмоб: усе ўдзельнікі ў сваіх нацыянальных касцюмах возьмуцца за рукі і зробяць вялікі карагод, а затым пройдуць па вуліцах.

Урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю адбудзецца 15 ліпеня на галоўнай сцэне. Падчас  яе ўручаць спецыяльную ўзнагароду Прэзідэнта «Праз мастацтва — да міру і паразумення».

Дзень Саюзнай дзяржавы пройдзе 16 ліпеня. У яго мерапрыемствах прыме ўдзел дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

Традыцыйныя дні моладзі пройдуць 16 і 17 ліпеня ў фармаце фестывалю маладзёжнай  творчасці «Запальвае моладзь». У першы раз на фестывалі будзе арганізавана канферэнцыя расійска-беларускага саюза моладзі, што стане пачаткам аднаўлення працы гэтай арганізацыі.  Па вуліцы Леніна да плошчы Перамогі пройдзе маладзёжны арт-парад.

На фестывалі адбудзецца дэбютны нацыянальны конкурс маладзёжнай творчасці «Агні новых перамог», дзе будуць спаборнічаць вакалісты, танцоры і артысты арыгінальнага жанру.

Белтэлерадыёкампанія ў асноўныя фестывальныя дні прапануе тэлегледачам трансляцыі галоўных музычных пра-грам.

15 ліпеня ў 22.00 на тэлеканале «Беларусь 1» адбудзецца паказ вялікага гала-канцэрта ўрачыстага адкрыцця XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

16 ліпеня ў 23.00 — праграма «Душа народа — песня», святочны гала-канцэрт   «Саюзная дзяржава запрашае…» пры ўдзеле Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Ціто-віча, Дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага хору імя М.Я. Пятніцкага і іншых вакальных калектываў і выканаўцаў.

17 ліпеня ў 20.00 «Беларусь 1» прапануе гледачам падтрымаць прадстаўніка нашай краіны на XXX Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» Данііла Мышкаўца падчас прамой трансляцыі першага дня творчага спаборніцтва-праграмы «Сусветны хіт».

18 ліпеня ў 18.00 увазе гледачоў будзе прадстаўлены гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі «Крок by крок»,

18 ліпеня ў 22.00 — прамая трансляцыя ўрачыстага закрыцця юбілейнага «Славянскага базару ў Віцебску» і выступленняў удзельнікаў дарослага Міжнароднага конкурсу ў рамках праграмы другога дня творчага спаборніцтва «Славянскі хіт»  у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам  Віталя Кульбакова.

У інфармацыйных выпусках на тэлеканале «Беларусь 1» карэспандэнты Аген-цтва  тэленавін раскажуць аб асноўных падзеях фестывалю.

Па  матэрыялах  інтэрнэт-рэсурсаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *