«Сёлета для аграрыяў жніво праходзіць нялёгка»

Аляксандр  МАЕЎСКІ, першы  намеснік  старшыні  райвыканкама, начальнік  упраўлення  па  сельскай  гаспадарцы  і  харчаванні:

— Сёлета для аграрыяў жніво праходзіць нялёгка.  Пастаянна даводзіцца ўлічваць умовы надвор’я, якія  стрымліваюць тэмпы. Пры добрым надвор’і ў дзень  мы абмалочваем каля 5 працэнтаў плошчаў. Напярэдадні жніва сельгасарганізацыі раёна атрымалі восем новых камбайнаў, якія адразу ж уключыліся ў працу. Але ўсё роўна нагрузка на кожны камбайн вялікая — 350 гектараў.

На раніцу пятніцы збожжа з поля ўбрана на плошчы больш за 18 тысяч гектараў, што складае 64 працэнты ад плана. І гэта добры паказчык. Ужо выканалі дзяржзаказ па рапсе. Самыя першыя ў вобласці здалі алейнае  насенне  дзяржаве. Закрылі дзяржзаказ па жыце, трыцікале і пшаніцы.

Анастасія ПЛЯТНЕВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *