У эксперыментальнай базе «Зазер’е»  асаблівую ўвагу ўдзяляюць аздараўленню сваіх працаўнікоў

Штогод у сельскагаспадарчых арганізацыях  імкнуцца  дапамагчы сваім работнікам арганізаваць адпачынак у беларускіх здраўніцах. Праца ў сельскай гаспадарцы  цяжкая, таму вельмі важна своечасова клапаціцца пра сваё здароўе.

У эксперыментальнай базе «Зазер’е»  асаблівую ўвагу ўдзяляюць аздараўленню сваіх працаўнікоў. Папулярным стала накіроўваць людзей аздараўляцца ў тур выхаднога дня. Не так даўно жывёлаводы выбралі такі хоць і непрацяглы, але вельмі добры адпачынак у санаторыі «Беларусачка». За выхадныя дні яны змаглі адпачыць і перазагрузіцца: паплаваць ў басейне, прайсці два сеансы масажу, разнастайныя працэдуры. І другія выхадныя ў тур выхаднога дня ў прафсаюзны санаторый адправіліся аператары машыннага даення, даглядчыкі маладняку, галоўны заатэхнік.

У летнія месяцы спецыялісты гаспадаркі будуць адпачываць і папраўляць здароўе ў санаторыі імя Леніна ў Бабруйску. А вось у санаторый «Нарачанка» паедзе жывёлавод з дачкой.

— Па калектыўнай дамове ў нас прадугледжана, што аплачваць адпачынак будзе прафсаюзная арганізацыя, — адзначае  старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі  эксперыментальнай базы «Зазер’е»  Аксана   Кавалеўская.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *