На палетках раёна


DSCN1472Вясна дала старт цэламу комплексу палявых работ. Гаспадаркі раёна напрыканцы сакавіка прыступілі да першай падкормкі азотнымі удабрэннямі азімых збожжавых культур і азімага рапсу. Сёння ў большасці сельгасарганізацый гэтыя работы завершаны.

Зімой земляробы паклапаціліся пра вываз арганікі на палі. Цяпер актыўна вядзецца яе ўнясенне.  СУП “Дукора-агра” амаль завяршыла гэты від работ, на палетках гаспадаркі ўнесена больш за 29 тысяч тон арганікі. Набліжаецца да фінішу гэта работа РСДУП ЭБ “Зазер’е”, дзе ўнесена  амаль 19,4 тысячы тон. Актыўна працуюць на палях таксама механізатары ААТ “Аграсімвал”,  ААТ “Агра-Абярэг”, ААТ “Шацк”. У гэтых сельгасарганізацыях унесена больш за 80 працэнтаў вывезенай на палі арганікі.

Якасць будучага ўраджаю залежыць ад многіх фактараў, у тым ліку ад мінеральных удабрэнняў. Пад  яравую сяўбу гаспадаркі ўносяць азот, калій і фосфар. На палетках ААТ “Агра-Абярэг”, СУП “Дукора-агра”, ААТ “Зазерка”, ААТ “Голацк”, СПФ “Дрычын” гэтыя работы вядуцца найбольш актыўна.

Працягваецца падсеў шматлетніх траў. Канюшыну і бабова-злакавыя культуры падсеялі ў сельгасфіліяле “Чырвоны май”, адкрытых акцыянерных таварыствах “Голацк”, “Зазерка”, “Агра-Абярэг”.

Сяўба яравых культур набірае тэмпы. Пакуль адны земляробы задзейнічаны на сяўбе, другія займаюцца падрыхтоўкай глебы, закрыццём вільгаці і ворывам. У сельгасфіліяле “Чырвоны май”  пад сяўбу падрыхтавана 360 гектараў, што складае 80 працэнтаў да плана.  Больш за 50 працэнтаў  плошчы  пад сяўбу падрыхтавана ў ААТ “Шацк”,  ААТ “Ражджэственскае-агра”,  ПСУ “Рудзенскае”, ЭБ “Зазер’е”.

Над закрыццём вільгаці актыўна працуюць таксама шацкія земляробы. План  880 гектараў выкананы на 61 працэнт. Ворыва вядзецца ва ўсіх сельгасарганізацыях раёна.

 Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *